RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Семінар-нарада на тэму «Абноўлены Кодэкс аб зямлі. Сучасныя падыходы вырашэння праблем» адбыўся ў Бялынічах

У Бялынічах прайшоў семінар, прысвечаны абмеркаванню змяненняў, унесеных у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі пастаянных камісій парламента, прадстаўнікі абласной вертыкалі, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання і самакіравання Магілёўшчыны.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. У сваёй прамове губернатар адзначыў шматграннасць і складанасць зямельнага пытання, паколькі зямля закранае інтарэсы ўсіх слаёў грамадства і з’яўляецца нашым багаццем. Акрамя таго, Анатоль Ісачанка яшчэ раз падкрэсліў важнасць развіцця сельскіх тэрыторый, а таксама неабходнасць перадаваць паўнамоцтвы па рашэнні шэрагу пытанняў уладам на рэгіянальным узроўні.

Як адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, унесеныя змены і дапаўненні ў дзеючы Кодэкс аб зямлі адпавядаюць тым патрабаванням, якія дыктуе само жыццё, а таксама патрабаванням, пастаўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта прыняцця змяненняў – спрыянне развіццю сельскіх тэрыторый.

У ходзе семінара-нарады з дакладамі і тлумачэннямі аб зменах Кодэксе аб зямлі выступілі: намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Мікалай Бабёр, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Ігар Касцюкоў, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па аграрнай палітыцы Мікалай Шаўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Ірына Петручэня, старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч.

Семінар-нарада прайшоў у рэжыме адкрытага дыялогу.

У завяршэнні мерапрыемства Уладзімірам Андрэйчанкам і Анатолем Ісачанкам былі выказаны пажаданні аб больш хуткім унясенні змяненняў у Кодэкс аб зямлі і прыняцці іх у другім чытанні.

mogilevnews.by,  фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая