RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць у Беларусі сёння

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання пачнуць выдаваць у Беларусі сёння.

Забраць дакумент можна ў пункце, дзе абітурыент здаваў іспыты па прадмеце. Калі ЦТ здавалася ў розных пунктах (актуальна для выпускнікоў школ мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў), забіраць сертыфікаты давядзецца ў кожным з іх. Згодна з Палажэннем аб ЦТ, абітурыент атрымлівае сертыфікат пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, дакумента аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама пропуску з адзнакай «Тэставанне прайшоў», апошні канфіскоўваецца.

Сертыфікат могуць атрымаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў ці прадстаўнікі абітурыентаў. У гэтым выпадку законным прадстаўніком прадстаўляецца копія дакумента, які сведчыць асобу, дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Для атрымання сертыфіката прадстаўніком абітурыента неабходны копія дакумента, які сведчыць асобу прадстаўніка, даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента і дакумент аб адукацыі абітурыента.

Не выдадзеныя абітурыентам сертыфікаты захоўваюцца ў пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання да канца каляндарнага года, наступнага за каляндарным годам, у якім было праведзена ЦТ. Па заканчэнні гэтага тэрміна дакументы знішчаюцца.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая