RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Серыя восеньскіх трагедый на вадзе ў Магілёўскай вобласці: 10 чалавек патанула ў вадаёмах рэгіёна пасля завяршэння купальнага сезона

У вадаёмах Магілёўскай вобласці пасля заканчэння купальнага сезона патанула 10 чалавек. За выхадныя спіс ахвяр восеньскай вады папоўніла двое. 

У Асіповіцкім раёне трагедыя адбылася на рацэ Пціч, недалёка ад аграгарадка Дараганава. Тут у вадзе знайшлі цела рыбака, а побач – рыбацкія снасці. Мужчыну было 64 гады.

Другі выпадак зафіксаваны на вадасховішчы побач з вёскай Сідараўка ў Краснапольскім раёне. Каля моста знайшлі цела 42-гадовага мужчыны. Як чалавек трапіў у ваду, высвятляюць праваахоўнікі.

Спецыялісты папярэджваюць: вудзіць рыбу каля вадаёмаў зараз небяспечна з прычыны слізкіх берагоў. А выходзіць на тонкі лёд, які ўжо ёсць на закрытых вадаёмах, катэгарычна забаронена.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая