СЭЗ «Магілёў» распрацавала 3D туры, якія дазваляюць віртуальна наведваць участкі. Пра гэта паведамляецца на сайце свабоднай эканамічнай зоны.
Тэхналогія панарамных здымкаў стварае 100% віртуальную копію рэальнай прасторы з «эфектам прысутнасці». Наведвальнік можа інтэрактыўна перамяшчацца ў прасторы, што дазваляе атрымаць максімальна дакладную інфармацыю аб цікавых участках і свабодных прамысловых плошчах у межах СЭЗ «Магілёў».
3D-туры кругласутачна даступныя для прагляду ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт. Яны працуюць на планшэтах і смартфонах, ноўтбуках і стацыянарных камп’ютарах, з’яўляючыся магутным інструментам для дыстанцыйнага атрымання паўнавартаснага візуальнага ўяўлення аб перспектыўных інвестыцыйных пляцоўках СЭЗ «Магілёў» з любога пункта зямнога шара, што набывае асаблівую актуальнасць ва ўмовах абмежаванняў на міжнародныя паездкі, уведзеных у сувязі з пандэміяй COVID-19.
У цяперашні час на сайце адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» для прагляду даступныя 3D-туры па ўчастках №1 – №8, №10, №12 і №17. У сувязі з дзеючымі абмежаваннямі на аэраздымку з ўчасткамі №9, №11, №13 – № 16 можна азнаёміцца ў фармаце дэталёва адмаляваных схем.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52