RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сезон сельгаскірмашоў выхаднога дня ў Магілёве стартуе 18 верасня

Сезон сельгаскірмашоў выхаднога дня ў Магілёве стартуе 18 верасня. Пра гэта паведамілі ў кіраванні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама.

Стартуюць кірмашовыя мерапрыемствы 17 верасня. У гэты дзень купіць сельгаспрадукцыю можна будзе на пляцоўцы, прылеглай да гандлёвага цэнтру «Форум» (вуліца Крупскай, 119). Працаваць кірмаш тут будзе па 26 верасня.

18–19 верасня рэалізацыю сельгаспрадукцыі арганізуюць на тэрыторыі, прылеглай да будынка сярэдняй школы №13 Магілёва (вуліца Алтайская, 26).

25–26 верасня – пляцоўка ААТ «Магілёўатракцыёны» па праспекце Пушкінскім, 1.

25 верасня –сквер 40-годдзя Перамогі.

2 кастрычніка –мікрараён Спадарожнік (тэрыторыя, прылеглая да будынка сярэдняй школы №45 Магілёва (вуліца Аркадзя Куляшова, 20).

2–3 кастрычніка –мікрараён Юбілейны, пляцоўка па вуліцы Каралёва, у раёне дома №25.

У гэтыя ж дні, 2–3 кастрычніка, кірмаш будзе працаваць на пляцоўцы ААТ «Магілёўатракцыёны» па праспекце Пушкінскім, 1.

5–10 кастрычніка –мікрараён Казіміраўка (пляцоўка ў раёне гандлёвага цэнтра «ПаркСіці» па вуліцы Мінская шаша).

9–10 кастрычніка купіць сельгаспрадукцыю ўзапас можна будзе на тэрыторыі, прылеглай да будынка сярэдняй школы №41 Магілёва (вуліца Фаціна, 12).

16–17 кастрычніка –мікрараён Саломінка (пляцоўка ў раёне гандлёвага комплексу «Крыніца»).

У гэты ж дзень, 16–17 кастрычніка, кірмаш будзе працаваць на тэрыторыі, прылеглай да будынка сярэдняй школы №17 Магілёва (вуліца Чалюскінцаў, 181).

19–24 кастрычніка –пляцоўка, прылеглая да гандлёвага цэнтра «Форум» па вуліцы Крупскай, 119.

23 кастрычніка –мікрараён Мір-2 (пляцоўка ў раёне дома №2 па вуліцы Арлоўскага).

У гэты ж дзень, 23 кастрычніка, кірмаш будзе працаваць у мікрараёне Ямніцкі.

23–24 кастрычніка – пляцоўка ААТ «Магілёўатракцыёны» па праспекце Пушкінскім, 1.

З 29 кастрычніка па 7 лістапада –мікрараён Казіміраўка (пляцоўка ў раёне гандлёвага цэнтра «ПаркСіці» па вуліцы Мінская шаша).

У гэтыя ж дні, з 29 кастрычніка па 7 лістапада, кірмаш разгорнецца на пляцоўцы, прылеглай да гандлёвага цэнтру «Форум» (вуліца Крупскай, 119).

30–31 кастрычніка –тэрыторыя, прылеглая да будынка сярэдняй школы №13 Магілёва (вуліца Алтайская, 26).

6–7 лістапада – пляцоўка ААТ «Магілёўатракцыёны» па праспекце Пушкінскім, 1.

У графіку працы сельскагаспадарчых кірмашоў магчымыя карэкціроўкі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая