Шклоўскай ЦРБ перадалі медыцынскае абсталяванне
03.06.2021 - 09:55
Абсталяванне – біяхімічны аўтаматычны экспрэс-аналізатар з прыладамі–падарыла бальніцы Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускі дзіцячы фонд». Апарат прызначаны для больш хуткага даследаванні аналізу крыві.

– Гэта сучасны апарат, які дазволіць падняць якасць аказання медыцынскіх паслуг. Ён прызначаны для больш хуткага даследавання аналізу крыві пацыентаў. Спатрэбіцца ўсяго 6 хвілін, каб атрымаць дэталёвую карціну біяхімічнага аналізу, – растлумачыла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.

Кошт абсталявання звыш 20 тысяч беларускіх рублёў. Дадзеная дабрачынная акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.


СБ, фота - «Ударны фронт»
Переводчик