Шклоўскі фермер будуе самае вялікае сховішча бульбы ў Еўропе (відэа)
06.12.2021 - 16:24
У Магілёўскай вобласці накапалі амаль 100 тысяч тон бульбы. Вялікая частка ўраджаю вырашчана на палях Шклоўскай фермерскай гаспадаркі «Дзіяна».
У сховішчы «Дзіяны» закладзена 37 тысяч тон, і бульбу цяпер актыўна прадаюць па Беларусі і ў іншыя краіны. Каб рэалізацыя была хуткай і якаснай, у фермерскай гаспадарцы запрацавала новая рабатызаваная лінія, якая сартуе і пакуе 40 тон бульбы на гадзіну.
Переводчик