Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне праходзіць Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!».
Юныя беларусы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук прадстаўнікоў дзяржаўнай улады атрымліваюць пашпарты. Сёння васьмікласніца СШ №3 Кацярына Атрашэўская атрымала пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з рук старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі.
Адметна, што сама ўрачыстая цырымонія праходзіла ў Доме Урада, дзе таксама адбыўся дыялог хлопчыкаў і дзяўчынак з Ігарам Васільевічам. Пасля школьнікі пабывалі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы.
Кацярына прымае актыўны ўдзел у алімпіядах, конкурсах. У скарбонцы яе дасягненняў - другое месца ў раённым этапе абласнога конкурсу агітбрыгад і перамога ў конкурсе навукова-даследчых работ па біялогіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.05.2024 - 17:03
Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)