Школьнікаў Магілёўскай вобласці на канікулах сустрэлі 252 аздараўленчыя лагеры
03.11.2020 - 10:57
У дзіцячых аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці падчас восеньскіх канікул адпачывае больш за 6 тыс. дзяцей. Яны праводзяць час не толькі ў школах. Лагеры з дзённым знаходжаннем створаны ва ўсіх установах адукацыі.
Так, у Бялынічах дзяцей сабраў аздараўленчы лагер «Тайфун» на базе шматпрофільнага цэнтра «Ветразь».
У гэтым годзе ва ўстанове абралі актуальную тэматыку арганізацыі адпачынку – «Здорава здаровым быць!» – і кожную раніцу пачынаюць з хвілінкі здароўя.
Переводчик