RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сход абласнога бацькоўскага актыву прайшоў у Магілёве

Напярэдадні летніх канікулаў адбыўся традыцыйны сход абласнога бацькоўскага актыву «Эфектыўнае лета-2024».

Галоўная мэта такіх сходаў - павышэнне пісьменнасці бацькоў у пытаннях арганізацыі летняга адпачынку дзяцей і інфармаванне ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці маладога пакалення.

У час дыялога спікеры абмеркавалі пытанні адказнасці бацькоў і школы за выхаванне дзяцей, нагадалі аб метадах бацькоўскага кантролю ў інтэрнеце, пагаварылі аб прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, наркаманіі, гібелі і траўміравання дзяцей.

Толькі сумеснай працай можна зрабіць адпачынак дзяцей карысным, актыўным, а галоўнае - бяспечным.

- Сёння з бацькоўскім актывам вобласці мы ўзнялі вельмі важныя тэмы: забеспячэнне працоўнай занятасці моладзі, захаванне іх жыцця і здароўя, а таксама магчымыя варыянты правядзення вольнага часу падчас летніх канікулаў.

У першую чаргу бацькі могуць адправіць дзяцей у аздараўленчыя лагеры. У нашай вобласці іх дастаткова шмат, прычым розных напрамкаў і профіляў: ваенна-патрыятычныя, мастацка-эстэтычныя і іншыя.

Але самая галоўная задача - гэта зберагчы дзяцей ад тых дзеянняў, якія могуць нашкодзіць іх здароўю і бяспецы.

У сувязі з гэтым адбыліся пасяджэнні раённых і гарадскіх актываў, бацькоўскія сходы, інструктажы з навучэнцамі. У першую чаргу гаварылі аб правілах паводзін на вадзе, у лесе і проста ў навакольным свеце.

Таксама варта адзначыць, што для правядзення карыснага баўлення вольнага часу будуць адкрыты стадыёны, аб'яднанні па інтарэсах, установы культуры і спорту.

Аднак важна, каб быў кантроль і з бацькоўскага боку. Бацькі, памятайце, вы - адказныя за жыцці і здароўе сваіх дзяцей! - Пракаментавала намеснік начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.

- Хацелася б адзначыць фактары рызыкі: вадаёмы, пустуючыя будынкі, аб'екты транспарту, асабліва чыгуначнага, а таксама веласіпеды, мапеды, іншыя сродкі індывідуальнай мабільнасці, і, вядома ж, адчыненыя вокны. Памятайце, што маскітныя сеткі не ратуюць ад падзення!

У вобласці ўжо загінулі шэсць дзяцей, кожны факт гібелі дзіцяці - гэта трагедыя. Паважаныя бацькі, надайце пільную ўвагу сваім дзецям, раскажыце ім пра элементарныя правілы бяспечных паводзін. Беражыце сваіх дзяцей! - заключыла начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Святлана Кашнярова.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая