Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе па традыцыі на берагах Чыгірынскага вадасховішча ў Быхаўскім раёне з 26 па 28 ліпеня. Сапраўдны падарунак для аматараў адпачыць на прыродзе і парыбачыць.
Што будзе новага на фэсце ў 2024-м у студыі праграмы «Новая раніца» на РТР-Беларусь распавёў Сяргей Кулягін, аўтар-выканаўца, дырэктар музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка».
Сяргей Кулягін:
- Мы стараемся на фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» не толькі рабіць забаўляльную праграму, у нас шмат моладзі прыязджае, людзі прыязджаюць сем'ямі, стараемся рабіць выхаваўчы аспект, патрыятычную праграму.
Сёлета ў нас будзе вялікі праект сумесна з выдавецкім домам «Беларусь сёння», гэта будзе выставачны праект патрыятычнага характару «Абеліскі вялікага подзвігу». Будзе выстава, на якой будуць прадстаўлены нашыя знакавыя аб'екты, як нацыянальныя, так і рэгіянальныя, лакальныя. Мы плануем у рамках гэтага праекта выехаць з дэлегацыяй з ускладаннем кветак на адзін з памятных аб'ектаў у Магілёўскай вобласці.
Таксама мы рыхтуем канцэрт, сімвалічна, што сёлета адзначаецца яшчэ стагоддзе Булата Шалвовіча Акуджавы. Будзем рабіць канцэрт, прысвечаны стагоддзю гэтага вялікага генія.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць