Штодня па 1,5 тысячы тон з поля. Уборка бульбы працягваецца на Магілёўшчыне
19.09.2024 - 15:59
Гарачая пара ў аграрыяў. Услед за ўборкай кукурузы ідзе і нарыхтоўка «другога хлеба». Толькі ў Магілёўскай вобласці сёлета трэба апрацаваць больш за 2700 гектараў палёў бульбы. І паводле інфармацыі аблсельгасхарча, ужо больш за 40% плошчаў убрана. У гаспадарках накапалі 49,5 тысяч тон бульбы, пры сярэдняй ураджайнасці 428 цэнтнераў з гектара. Лідзіруе Шклоўскі раён, аднак не адстаюць і ў Кіраўскім, і Клічаўскім раёнах.
Як ідзе працэс у шклоўскай «Дыяне» глядзіце ў сюжэце.
Переводчик