Шведска-беларускі праект «Удасканаленне дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» плануюць рэалізаваць у Магілёўскай вобласці. Перспектывы супрацоўніцтва ў гэтым напрамку абмеркавалі сёння на сустрэчы старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка і прадстаўнік міжнароднага аддзела шведскай дзяржаўнай службы занятасці Пер Ліндберг.
У прыватнасці, гаворка ішла аб удасканаленні метадаў прагназавання рынку працы, занятасці сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва, пашырэнні інфармацыйнага складніка ў працы службы занятасці, умацаванні супрацоўніцтва з наймальнікамі і інш.
Праект «Удасканаленне дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» ужо рэалізуецца ў Мінску, Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29