Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ўдасканальваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2020 года № 720, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічаны нарматыў па ўдзельным асвятленні вуліц, у сферы культуры скарэкціраваны нарматыў забяспечанасці выдаткаў на культуру ў разліку на аднаго чалавека і інш.
На аснове сістэмы дзяржаўных сацстандартаў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам устанаўліваюць пералікі сацстандартаў па абслугоўванні насельніцтва для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (вобласці, раёны і гарады абласнога падпарадкавання) з улікам іх спецыфікі і развіцця інфраструктуры.
У Беларусі зацверджаны мінімальныя нарматывы абслугоўвання насельніцтва ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, культуры, сувязі, транспарту, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18