RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Смеццеперапрацоўчы завод пабудуюць у Бабруйскім раёне

У ваколіцах Бабруйска пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод. Мяркуецца, што гэта вырашыць праблему ўтылізацыі адыходаў, якая ў апошні час востра стаіць у горадзе на Бярэзіне. Пра гэта паведаміў начальнік Бабруйскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Грыб.

Праектная дакументацыя для ўзвядзення смеццеперапрацоўчага завода ў Бабруйскім раёне ўжо скончаная. Пачаліся падрыхтоўчыя работы на ўчастку пад будаўніцтва. Плануецца, што аб’ект увядуць у эксплуатацыю ў 2022 годзе. На перапрацоўку будуць паступаць камунальныя адыходы не толькі з Баруйскага раёна, але і суседніх.

«Палігон “Бабіна”», які прымае асноўную масу цвёрдых камунальных адыходаў горада, на сённяшні дзень вычарпаў магутнасць, на якую быў разлічаны. Будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода дапаможа вырашыць праблему пастаяннага павелічэння колькасці смецця. Вялікая яго частка будзе сапраўды перапрацоўвацца і выкарыстоўвацца», – расказаў Анатоль Грыб.

«Радыё Магілёў»

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая