RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Спакойнае жыццё ў краіне залежыць толькі ад саміх беларусаў – ваенкам Магілёўскай вобласці

Апошнім часам беларусы пачалі разумець, што спакойнае жыццё ў краіне залежыць толькі ад іх саміх. Пра гэта заявіў журналістам ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін.

«Апошнім часам нашы людзі як ніколі сталі разумець: як мы будзем жыць, спакойна ці не спакойна, залежыць толькі ад нас. Таму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не было ніводнага мерапрыемства, якое б сарвалася з-за таго, што грамадзяне не выяўлялі жадання туды ісці. Наадварот, яны праяўляюць зацікаўленасць. Таму што разумеюць, што войска, узброеныя сілы – гэта інстытут, які можа даць магчымасць навучыцца абараняць сваю сям’ю і краіну», – сказаў Аляксандр Гарошкін.

У склад тэрытарыяльных войскаў уваходзяць асобныя стралковыя батальёны. Адна з іх задач – узяць пад ахову найбольш важныя аб’екты па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва: напрыклад, прадпрыемствы, вузлы сувязі, адміністрацыйныя будынкі, масты.

«Асаблівасць сістэмы тэрытарыяльнай абароны ў тым, што асноўная маса пытанняў па фарміраванні гэтых вайсковых часцей кладзецца на мясцовыя органы. Таму самая галоўная задача тых, хто праходзіць службу ў ваенных камісарыятах (а гэта мясцовыя органы ваеннага кіравання), – арганізаваць цеснае ўзаемадзеянне паміж выканаўчай уладай і намі (ваеннымі органамі. – Заўв. БелТА) і ўзяць на сябе задачу па навучанні тых людзей, якія будуць заклікацца, каб яны былі гатовыя абараніць сваю краіну», – адзначыў ваенны камісар.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая