Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве чэмпіянат свету па летнім паліатлоне ў закрытых памяшканнях (чатырохбор'е з бегам). Пра гэта расказала інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Марыя Сяржук.
Мерапрыемства пройдзе з 13 па 17 красавіка на пляцоўках Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, спартыўнага комплексу «Алімпіец» і Дома спорту. Спаборніцтвы арганізаваны па чатырох дысцыплінах: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, спрынт, плаванне і бег на цягавітасць. Удзел у першынстве прымуць спартсмены з Беларусі, Казахстана і Расіі.
Арганізатарамі чэмпіянату па паліатлоне выступілі Міжнародная асацыяцыя паліатлона і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе