Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі чатыры медалі на II Еўрапейскіх гульнях, адна з якіх найвышэйшай пробы.
Самбістка з Магілёва Анжэла Жылінская стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў. У фінальным паядынку ў вагавой катэгорыі да 72 кг яна перамагла грузінскую спартсменку Ніно Адзелашвілі.
Дзве бронзы па самба ў скарбонку зборнай Беларусі паклалі прадстаўнікі Магілёўшчыны. У вагавой катэгорыі да 48 кг Анфіса Капаева у суцяшальнай схватцы за трэцяе месца аказалася мацнейшай за Асю Лалазаран з Арменіі. Бабруйчанін Уладзіслаў Бурдзь паўтарыў поспех калегі па камандзе. У схватцы за трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 57 кг ён перамог турка Эмрэ Чэліка – 6:0. Дарэчы, на I Еўрапейскіх гульнях Уладзіслаў таксама стаў бронзавым прызёрам.
Серабро ў складзе жаночай зборнай па стральбе з класічнага лука заваявалі нашы Ганна Марусава і Карына Дзёмінская. Разам з мінчанкай Карынай Казлоўскай дзяўчаты выйгралі ў паўфінале ў каманды Германіі з лікам 6:0. У разборцы за золата беларускія лучніцы саступілі зборнай Вялікабрытаніі – 2:6.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменаў Прыдняпроўскага краю з паспяховым выступленнем на II Еўрапейскіх гульнях. Ён падзякаваў атлетам за яркія выступленні, падкрэсліўшы, што жыхары рэгіёна ганарацца сваімі землякамі. Леанід Заяц пажадаў ім новых спартыўных дасягненняў, а спартсменам, якім яшчэ трэба будзе абараняць гонар Сінявокай, – натхнення гэтымі поспехамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў