Адкрытае першынство і чэмпіянат Магілёўскай вобласці па трыятлоне ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў і спартыўна-масавае мерапрыемства «Трыятлон Магілёў 2023» пройдзе ў абласным цэнтры 20 мая.
Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і далучэння розных слаёў насельніцтва да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Месцам правядзення спаборніцтваў вызначылі пляцоўкі ў мікрараёне Фаціна: для плавання - басейн МАЦАР па вяслярных і водных відах спорту; для велагонкі - маршрут вул. Залатавустаўскага - вул. Фаціна; бегавы этап пройдзе па маршруце ў раёне басейна Н2О.
Спаборніцтвы будуць праведзены ў 4-х фарматах: дыстанцыя 0,2 +5 +1 км (з падзелам часу плавання і вела); дыстанцыя 0,4+10+2,5 км (з бесперапынным праходжаннем дыстанцыі); дыстанцыя 0,6+15+3 км (з бесперапынным праходжаннем дыстанцыі); дыстанцыя 0,6+15+3 км (з бесперапынным праходжаннем дыстанцыі, у 3-4 патокі, з інтэрваламі ў 20 хвілін).
Асабісты залік будзе праведзены па наступных групах:
- Для ўдзельнікаў 2010 г.н. і малодшай плаванне - 200 м, вела - 5 км, бег - 1 км;
- Для ўдзельнікаў 2006 - 2009 г.н. плаванне - 400м, вела - 10 км, бег - 2,5 км;
- Для ўдзельнікаў 2004 г.н. і старэйшае плаванне - 600м, вела - 15 км, бег 3 км.
Падрабязней азнаёміцца з умовамі правядзення і праграмай спаборніцтваў можна на афіцыйным сайце sporttiming.by.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве