Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа
22.09.2021 - 11:38
Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа. Традыцыйнае мерапрыемства прысвечана памяці загінулых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах за межамі дзяржавы.
Акрамя каманд ветэранаў, у турніры прымуць удзел каманды Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, СШ №12 і ваенна-праваслаўнага патрыятычнага клуба «Сокал».
Урачыстае адкрыццё спаборніцтва пройдзе ля помніка загінулым воінам-інтэрнацыяналістам Магілёўскага раёна на тэрыторыі каледжа.
Пачатака 11.00.
Рэд.
Переводчик