У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу на самую лепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». З 357 прадстаўленых прац журы адабрала 10 найлепшых – для ўдзелу ў фінале. Пераможцу вызначылі шляхам інтэрнэт-галасавання на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі». У галасаванні прыняло ўдзел больш за 1670 чалавек.
Найлепшай была прызнана праца Святланы Бувінай, рэдактара аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Другое месца – у Наталлі Петэрсон, якая загадвае аддзелам грамадскага здароўя Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Трэцяе – у Святланы Галавацкай, псіхолага аддзела грамадскага здароўя Магілёўскага аблЦГЭіАЗ.
Фота прадастаўлена Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве