12 ліпеня з 10.00 да 12.00 для беспрацоўных грамадзян адбудзецца спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Кірмаш будзе арганізаваны ў сетцы Інтэрнет на сайце e-vacancy.by.
Як адзначылі суразмоўцы, гэтая пляцоўка дасць магчымасць актыўнага дыялогу ў рэжыме анлайн з наймальнікамі Магілёва.
«Электронны варыянт кірмашу забяспечыць зносіны наймальніка і саіскальніка ў рэжыме анлайн. Кожны з Вас зможа задаць удакладняючыя пытанні, прадаставіць рэзюмэ для пошуку працы, – падзяліліся ва ўпраўленні. – Ён дазволіць шмат у чым палегчыць працэс пошуку працы – скарыстацца такім варыянтам можна не выходзячы з дому».
У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі Магілёва, якія дадуць інфармацыю па актуальных вакансіях.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)