RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Спецыяльная стаматалагічная дапамога арганізавана ў Магілёўскай вобласці для тых, хто захварэў COVID-19 або з’яўляецца кантактам 1 ўзроўню

Спецыяльная стаматалагічная дапамога арганізавана ў Магілёўскай вобласці для тых, хто захварэў COVID-19 або з’яўляецца кантактам першага ўзроўню. 

Стаматалагічная паліклініка–гэта як аперацыйная–зона павышанай кантактнасці, а таму стэрыльнасці тут надаецца вялікая ўвага. Пацыенты на прыёме ў зубнога па інструкцыі–заўсёды ўмоўна небяспечныя. Напрыклад, яны могуць і самі не ведаць, што з’яўляюцца пераносчыкамі гепатыту С, ВІЧ... Таму да каранавіруснай прафілактыкі ў стаматалогіі паставіліся адказна.

Аляксей Івашкевіч апранаецца ў спецыяльны касцюм, дэманструючы павышаныя меры абароны ў эпоху эпідэміі. Так апранаецца брыгада стаматолагаў, адпраўляючыся на дзяжурства ў каранавірусны шпіталь. Для пацыентаў, у якіх пацверджаны кавід або для так званых кантактаў першага ўзроўню на базе шпіталя ветэранаў адкрыты спецыяльны зубалячэбны кабінет. Туды ўжо уваход здымачнай групе строга забаронены.

Усе мараць, каб эпідэмія хутчэй скончылася. Бо анлайн зубалячэбныя прыёмы яшчэ не магчымыя.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая