Завяршыўся VII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Спектакль Магілёўскага абласнога тэатра лялек «Магіла льва» ўдастоены прэміі журы за творчае асэнсаванне і ўвасабленне гісторыі роднага краю, паведамілі ва ўстанове культуры.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 18 лістапада ў сценах Купалаўскага тэатра.

У намінацыі «Лепшы спектакль тэатра лялек» перамогу атрымаў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем «Запіскі юнага ўрача».

Рэд.