Сёння, 9 студзеня, на першую перамогу ў каляндарным годзе настройваюцца хакеісты «Дынама-Шынніка». На хатняй «Бабруйск-Арэне» беларусы рыхтуюцца прыняць апошнюю каманду «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі.

Хатнюю серыю «шыннікі» пачалі з двух паражэнняў і апусціліся на шостае месца ў турнірнай табліцы. Каманды ўжо сустракаліся двойчы ў снежні і атрымалі па адной перамозе.

На чыім баку будзе поспех, даведаемся 9 студзеня з прамой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 5», пачатак у 19:20.

news.by