З 24 па 25 верасня ў Магілёўскім СК «Алімпіец» праходзяць абласныя спаборніцтвы «Ліга адважных» па вольнай, грэка–рымскай барацьбе. У турніры ўдзельнічае каля 285 юных спартоўцаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў.


Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана каманда вобласці для ўдзелу ў фінале ў Мінску. Турнір праводзіцца пяты раз, у папярэдніх каманда вобласці заўсёды выходзіла ў фінал (тры разы другія, адзін – першае месца).


БЕЛТА