Каля 4 тыс. балельшчыкаў сабралася на трыбунах стадыёна «Спартак» у Магілёве 5 красавіка. Адкрыццё футбольнага сезона стартавала матчам «Днепр–Магілёў» – «Славія–Мазыр».


Права першага ўдару на матчы было дадзена Якаву Рыжаўскаму, экс–гульцу «Дняпра», пасля – трэнеру, які выхаваў вялікую колькасць вядомых выпускнікоў ДЮСШ «Днепр», якія гулялі і гуляюць па ўсёй краіне.


У выніку напружанай барацьбы з лікам 1:0 перамогу забрала мазырская каманда.


Рэд., фота Анастасіі Камковай