Бабруйскі «Дынама-Шыннік» адолеў маскоўскую «Чырвоную Армію» ў гульні чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама–Шыннік» адолеў на выездзе маскоўскую «Чырвоную Армію» — 3:2 (па булітах).
Сённяшняя сустрэча склалася для «баброў» значна цяжэй, чым заўчарашняя гульня з гэтым сапернікам (4:1). Па ходзе паядынку падапечныя Яўгена Летава двойчы саступалі (0:1, 1:2), але яны, выявіўшы характар, змаглі пераадолець усе цяжкасці і па выніках усё ж ізноў дамагліся пераможнага выніку.
У гульнявы час у гасцей вызначыліся Ягор Карабань (31–я хвіліна) і Уладзімір Карабаеў (38), у гаспадароў лёду закінулі Арцём Мішын (28) і Павел Сідараў (33). У серыі булітаў сваю спробу рэалізаваў толькі гулец бабруйскай каманды Кірыл Іваноў.
Са старту турніру беларуская дружына выйграла восем з дзевяці сустрэч. На дадзены момант дынамаўцы, маючы 16 балаў з 18 магчымых, узначальваюць табліцу «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ. Наступны матч «бабры» правядуць на сваёй пляцоўцы супраць падмаскоўнай каманды «Чырвоная машына Атлант» 6 кастрычніка.
Переводчик