Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» упершыню ў гісторыі выйшаў у чвэрцьфінал сезона Моладзевай хакейнай лігі.

У першым раўндзе плей–офф МХЛ нашы хакеісты ў чатырох матчах абгулялі маскоўскае «Дынама». Заключны матч серыі прайшоў на «Бабруйск–Арэне» і завяршыўся сухой перамогай гаспадароў – 2:0. Дубль за беларусаў аформіў Багдан Белкін, а галкіпер Яўген Прохараў адбіў амаль 40 кідкоў гасцей.

Бабруйчане ўпершыню ў гісторыі трапіў у васьмёрку найлепшых каманд МХЛ. «Гладкі» чэмпіянат нашы хлопцы скончылі на сёмым месцы «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі, а ў раўндзе плей–ин мінулі маскоўскія «Крылы Рад». Наступным супернікам «Дынама–Шынніка» стане лепшы клуб рэгуляркі – яраслаўскі «Лока».

БЕЛТА