Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» выйшлі на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.

Сёння падапечныя Андрэя Крываноса пасля двух паражэнняў запар упэўнена перайгралі на выездзе брэсцкую «Вікторыю» з перавагай у 33 ачкі - 100:67. У другім сённяшнім паядынку віцебскі «Рубон» перамог на сваёй пляцоўцы выхаванцаў РДУАР - 106:79.

Пасля сённяшніх сустрэч становішча ў групе лідэраў такое: «Барысфен» - 34 ачкі (19 матчаў), «Гродна-93» - 33 (18), «МІНСК» - 32 (18), «Рубон» - 27 (19). Наступныя сустрэчы адбудуцца 17 і 18 лютага.

Пасля 20 тураў жаночага першынства становішча каманд такое: «МІНСК» - 37 ачкоў, «Алімпія» - 36, «Гарызонт» - 35, «МІНСК-2» - 27. Матчы наступнага тура пройдуць 18 лютага.

БЕЛТА