«Барысфен» выйграў другі матч на старце чэмпіянату Беларусі па баскетболе
Баскетбалісты «Барысфена» атрымалі другую вікторыю на старце 35–га чэмпіянату Беларусі.
У дамашнім паядынку 2 кастрычніка магіляўчане абгулялі віцебскі «Рубон» з лікам 84:81. У першым туры «Барысфен» адолеў на сваёй арэне «Гомельскіх рысяў» з перавагай у тры ачкі – 67:64, а віцебская каманда спачатку абыграла ў Брэсце мясцовую «Вікторыю» з лікам 86:80, а затым у сябе дома перамагла баскетбалістаў «МІНС7» – 79. Яшчэ два паядынкі чарговага тура адбыліся 3 кастрычніка. Дзеючы чэмпіён краіны «Гродна–93» прыняў на сваёй пляцоўцы «Гомельскіх рысяў», а «МІНСК» у сябе дома супернічаў з «Вікторыяй». У фінальнай серыі мінулага чэмпіянату баскетбалісты «Гродна–93» адолелі «МІНСК» (3:2) і другі раз запар заваявалі золата, усяго ў іх дзесяць тытулаў. Баскетбалісты «МІНСКА» 16 разоў станавіліся чэмпіёнамі краіны. У серыі за бронзу магілёўскі «Барысфен» быў мацнейшы за «Рубон».
Жаночы чэмпіянат Беларусі пачаўся 3 кастрычніка. У стартавым паядынку новага сезона ўладальнік срэбра «МІНСК» сустрэўся ў сябе дома з выхаванцамі РГУАР, а маладзёжная каманда гродзенскай «Алімпіі» прыняла на сваёй пляцоўцы бронзавага прызёра «Гарызонт» з Мінскай вобласці. Дзеючыя чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі «Алімпіі» 4 кастрычніка прынялі ў Гродне «СДЮШАР–МІНСК». У залатой серыі папярэдняга першынства «Алімпія» тройчы запар абгуляла «МІНСК» і стала чэмпіёнам пасля 13–летняга перапынку. Бронзу заваяваў асноўны склад «Гарызонта», які ўпэўнена перамог сваю маладзёжную каманду. У актыве «Гарызонта» 15 чэмпіёнскіх тытулаў, у «Алімпіі» дзевяць трыўмфаў.
Переводчик