Чатыры беларускі выйшлі ў медальныя сутычкі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады ў сербскім Зрэняніне.

Да фіналу ў катэгорыі да 68 кг дайшла Аліна Шаўчук. У чвэрцьфінале наша спартсменка перамагла Аізе Эркан з Турцыі, а ў паўфінале адолела ўкраінку Манолу Скобельскую. 12 сакавіка ў вырашальным паядынку Аліне будзе супрацьстаяць расіянка Аліна Шаўчэнка. У сваёй кар'еры Шаўчук ужо мае залатыя медалі юніёрскага (U20), маладзёжнага (U23) і дарослага кантынентальных форумаў.

Таксама заўтра за золата ў вазе да 59 кг пазмагаецца Марта Гетманава. Па ходзе турніру беларуска была мацнейшая за дзяўчат з Сербіі, Турцыі і Польшчы. Саперніцай Марты ў фінале стане Гюнай Гурбанава з Азербайджана. Акрамя таго, у сутычкі за бронзу выйшлі нашы Валерыя Мікіціч (да 55 кг) і Святлана Каценка (да 50 кг), а Аляксандра Сямёнава (да 76 кг) завяршыла выступленні на групавым этапе.

БЕЛТА