Больш за 80 удзельнікаў збярэ ў Магілёве чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы
Магілёў прымае чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы. Спаборніцтвы, якія пройдуць з 2 па 4 ліпеня, збяруць у Палацы гімнастыкі больш за 80 мацнейшых спартсменаў краіны.
На чэмпіянаце будуць разыграны 14 камплектаў узнагарод: па 7 індывідуальных камплектаў разыграюць мужчыны, 5 – жанчыны, а таксама ў праграме спаборніцтваў будзе прадстаўлена каманднае першынство ў мужчын і жанчын.
Магілёў на спаборніцтвах прадстаўляюць выхаванцы Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» — сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету Ягор Шарамкоў, прызёр этапаў Кубка свету Анастасія Сманцэр, фіналістка чэмпіянату свету сярод юніёраў, прызёр этапа Кубка свету Сафія Штыхецкая.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 4 ліпеня.
Переводчик