Два стартавыя паядынкі 23–га тура адбудуцца на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

У першым сённяшнім матчы «Белшына» прыме ў Бабруйску футбалістаў «Мінска» (пачатак гульні ў 16.30; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У першым крузе цяперашняга першынства мінчане разграмілі бабруйчан з лікам 5:1. У мінулым туры «Мінск» перамог на сваёй арэне мазырскую «Славію» (1:0), а «Белшына» ў гасцях згуляла ўнічыю з «Віцебскам» (1:1).

У другім сённяшнім паядынку дзеючы чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» згуляе на сваім полі з дзяржынскім «Арсеналам» (пачатак сустрэчы ў 19.00). У першым крузе віцябчане перамаглі дзяржынскую каманду з рэзультатам 3:0. Тры апошнія матчы «МЛ Віцебск» завяршыў унічыю, прычым пасля нядаўняй гасцявой сустрэчы з магілёўскім «Дняпром» (1:1) галоўны трэнер Піліп Сакалінскі пакінуў сваю пасаду. «Арсенал» не выйграе на працягу васьмі тураў запар, на мінулым тыдні ён разышоўся мірам з «Баранавічамі» (0:0).

Лідар турніру «Іслач» 19 верасня прыме гродзенскі «Нёман». Мінскае «Дынама» пасля двух паражэнняў запар паспрабуе набраць ачкі ў дамашняй сустрэчы з барысаўскім БАТЭ. У Мазыры мясцовая «Славія» будзе сапернічаць з аўтсайдарам першынства наваполацкім «Нафтанам».

Заключныя паядынкі гэтага тура адбудуцца 20 верасня: «Баранавічы» – «Гомель», «Дынама» (Брэст) – «Днепр», «Віцебск» – «Тарпеда–БелАЗ» (Жодзіна).

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «Іслач» – 45 ачкоў (21 матч), «МЛ Віцебск» – 41 (20), «Дынама» (Мінск) – 40 (20), «Дынама» (Брэст) – 37 (22), «Гомель» – 36 (22). Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», які набраў 11 ачкоў, у «Дняпра» 16 заліковых балаў, у БАТЭ і «Белшыны» па 18 ачкоў. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Цімафей Сіманенка («Гомель»), які забіў 10 мячоў.

БЕЛТА