У адным з цэнтральных матчаў 13–го тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Дняпро» на сваім полі зламаў супраціў «Нёмана» — 2:0. Магілёўскі клуб выйграў у гродзенскай дружыны ў нацыянальным першынстве ўпершыню з 14 ліпеня 2013 года.

Паядынак атрымаўся шмат у чым роўным – і яго больш справядлівым зыходам, мабыць, была б нічыя. Аднак падапечныя Станіслава Суворава лепш праявілі сябе ў завяршальнай фазе атак, дзякуючы чаму вырвалі найважнейшую вікторыю.

Аўтарамі ўзяцця брамы сталі Цімафей Мартынаў (37–я хвіліна) і Кірыл Кірыленка (40).

«Дняпро» перапыніў дзевяціматчавую бязвыйгрышную серыю (чатыры нічые, пяць паражэнняў). А «Нёман» саступіў у пяці з сямі апошніх сустрэч.

Цалкам лічбавая карціна тура, матчы якога адбыліся 26–28 чэрвеня, выглядае так: «Баранавічы» – «Славія» (Мазыр) – 1:1, «Арсенал» (Дзяржынск) – «Гомель» – 1:1, «Тарпеда–БелАЗ» (Жодзіна) – «БАТЭ (Барыс)» «Нафтан» (Наваполацк) — 2:1, «Дынама» (Брэст) — «Мінск» — 0:0, «Дынама» (Мінск) — «Віцебск» — 1:1, «Днепр» (Магілёў) — «Нёман» (Гродна) — 2:0, «Іслач» (Мінск) — 0:00 «Белшына».

Табліцу футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе ўзначальвае мінскае «Дынама», якое мае 30 балаў. Далей паслядоўна ідуць «МЛ Віцебск» (28), «Іслач» (25), «Тарпеда–БелАЗ» (23), «Гомель» (22), «Нёман» (20), «Мінск» (19), брэсцкае «Дынама» (18), «Арсенал» (18), «Славі» «Баранавічы» (12), «Дняпро» (11), «Белшына» (10), БАТЭ (9) і «Нафтан» (6).

СБ