Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў першым перадсезонным матчы
27.07.2026 - 09:39
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» удала пачаў падрыхтоўку да новага сезона Моладзевай хакейнай лігі.
У першым таварыскім матчы лета беларусы на «Бабруйск–Арэне» абгулялі «Дынама–СПб» з Санкт–Пецярбурга з лікам 2:1. Галамі за гаспадароў адзначыліся Ілля Сансевіч і Мікіта Мельнічонак. Наступны паядынак юныя дынамаўцы згуляюць дома 30 ліпеня супраць далёкаўсходняга «Тайфуна». З 5 па 7 жніўня «шыннікі» прымуць удзел у Кубку старшыні Бабруйскага гарвыканкама.
Таксама ў суботу сталічнае «Юнацтва» на сваім лёдзе правяло спарынг з «Адміралам» з Кантынентальнай хакейнай лігі, сустрэча скончылася перамогай клуба з Уладзівастока – 2:0. Абедзве шайбы госці закінулі апошнія дзве хвіліны паядынку.
Переводчик