Хакеісты «Дынама-Шынніка» паўторна абгулялі «Тайфун» на старце сезона МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» атрымаў дзве перамогі ў двух хатніх матчах на старце рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.
Падапечныя Яўгена Летава двойчы за два дні сустракаліся з «Тайфунам» з Уладзівастока. У другім матчы 8 верасня пасля стартавай трэці бабруйчане саступалі з лікам 1:3, але пасля перапынку выраўнялі становішча. Зыход паядынку вырашыўся ў авертайме, дзе перамогу «Дынама–Шынніку» прынёс Уладзімір Карабаеў – 4:3. У асноўны час за гаспадароў закідвалі Андрэй Краўчук, Кірыл Сяўко і Аляксандр Дудзіч.
Напярэдадні наша каманда таксама была мацнейшай за гасцей з Далёкага Усходу – 4:1. Хатнюю серыю бабруйчан працягне матч з «Амурскімі Тыграмі» 10 верасня. Бабруйскі клуб другі год запар выступае ў элітным «Залатым» дывізіёне Заходняй канферэнцыі МХЛ, у мінулым сезоне беларусы дайшлі да чвэрцьфіналу Кубка Харламава.
Переводчик