Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» з перамогі стартаваў у плей–оф Маладзёжнай хакейнай лігі 2026 года.

За праход у чвэрцьфінал Кубка Харламава бабруйчане спрачаюцца з маскоўскім «Дынама», першы матч серыі да трох перамог адбыўся ў сталіцы Расіі. Госці адкрылі лік на 29–й хвіліне намаганнямі Канстанціна Валочка, а ў трэцім перыядзе Багдан Белкін падвоіў перавагу беларусаў. Незадоўга да сірэны гаспадары скарацілі адставанне, але выратавацца ўжо не змаглі. Вынік матчу – 2:1 на карысць «Дынама–Шынніка». Другая гульня стартуе сёння а 19 гадзіне.

У «гладкім» чэмпіянаце падапечныя Яўгена Летава занялі сёмае месца ў «Залатым» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, а ў кваліфікацыйным этапе плэй–ін прайшлі «Крылы Рад» (2:1 у серыі). Маскоўскія дынамаўцы скончылі рэгулярку другімі ў элітнай групе. Год таму ў першым раундзе плей–оф «Дынама–Шыннік» саступіў будучаму чэмпіёну МХЛ «Спартаку» (1:3).

БЕЛТА