Чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе набліжаецца да экватара. Сёння, 10 ліпеня, матчам паміж магілёўскім «Дняпром» і «Мінскам» адкрыецца 15–ы тур.

«Гараджане» пасля добрага пачатку турніру ў апошні час збавілі ход і не могуць ні ў каго выйграць на працягу шасці сустрэч запар (тры нічые, тры паражэнні). Аднак у сённяшняй сустрэчы падапечныя Арцёма Чалядзінскага могуць парадаваць сваіх балельшчыкаў вікторыяй. Бо ў саперніках «Днепр», які з 11 ачкамі знаходзіцца побач з зонай вылету. Недаацэньваць магілёўскую каманду, якая выклікае прыхільнасць нядрэнным падборам футбалістаў, зрэшты, не варта.

Дададзім, што заўтра, 11 ліпеня, адбудуцца матчы «Баранавічы» – «Тарпеда–БелАЗ» (Жодзіна), «Дынама» (Брэст) – «Славія» (Мазыр), «Гомель» – «Нёман» (Гродна). А паслязаўтра, 12 ліпеня, дзяржынскі «Арсенал» будзе змагацца з «Віцебскам».

Паядынкі «Іслач» (Мінскі раён) — БАТЭ (Барысаў), «МЛ Віцебск» — «Белшына» (Бабруйск), «Дынама» (Мінск) — «Нафтан» (Наваполацк) перанесены на больш позні тэрмін з–за ўдзелу каманд з Барысава, Віцебска і Мінска ў кваліфікацыі еўракубкавых турніраў.

Табліцу чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе ўзначальвае мінскае «Дынама», якое мае 33 балы. Далей паслядоўна ідуць «МЛ Віцебск» (31), «Іслач» (28), «Гомель» (25), «Тарпеда–БелАЗ» (23), брэсцкае «Дынама» (21), «Арсенал» (21), «Нёман» (20), «Мінск» (19), «Віцебск» (17), «Славія» (15), «Баранавічы» (13), «Днепр» (11), «Белшына» (11), БАТЭ (9) і «Нафтан» (6).

У спісе бамбардзіраў лідзіруе нападаючы «Гомеля» Цімафей Сіманенка, які забіў у бягучым першынстве восем мячоў. На другім радку размяшчаецца форвард «Іслачы» Яўген Юдчыц, які вызначыўся сем разоў.

СБ