Беларускі атлет Ягор Шарамкоў выйграў агульны залік Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў вольных практыкаваннях.


На заключным этапе Кубка свету ў харвацкім Асіеку лідэр нашай мужчынскай каманды застаўся без узнагарод, паказаўшы на дыване пяты вынік. Тым не менш, Шарамкоў заняў першае месца ў генеральнай класіфікацыі вольных практыкаванняў – раней Ягор заваяваў золата на этапе ў Баку і ўзяў срэбра ў Котбусе. Акрамя таго, беларус кваліфікаваўся на чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы, які пройдзе ў кастрычніку ў Нідэрландах.

СБ