Магілёўскі «Барысфен» узначаліў табліцу баскетбольнага чэмпіянату Беларусі
Магілёўскі «Барысфен» вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы мужчынскага чэмпіянату Беларусі.
У гасцявым паядынку 18 лютага магіляўчане перайгралі віцебскі «Рубон» з вынікам 81:77. Баскетбалісты «МІНСКА» таксама на выездзе былі значна мацнейшымі за брэсцкую «Вікторыю» - 82:41.
Днём раней дзеючыя чэмпіёны краіны баскетбалісты «Гродна-93» разграмілі ў Мінску выхаванцаў РДУАР - 95:62.
Становішча ў групе лідэраў зараз такое: «Барысфен» - 36 ачкоў (20 матчаў), «Гродна-93» - 35 (19), «МІНСК» - 34 (19), «Рубон» - 28 (20).
У суботу, 21 лютага, «Вікторыя» прыме на сваёй пляцоўцы гасцей з Гродна.
Лідэры жаночага чэмпіянату баскетбалісткі «МІНСКА» пасля двух паражэнняў запар сёння не пакінулі ніякіх шанцаў на поспех сваёй маладзёжнай камандзе, выйграўшы з перавагай амаль у чатыры дзясяткі ачкоў - 79:40. Таксама сёння чэмпіён Беларусі «Гарызонт» прайграў у Гродне мясцовай «Алімпіі» з лікам 68:86. Пасля 21 тура ў актыве «МІНСКА» 39 ачкоў, «Алімпія» адстае на адзін бал, у «Гарызонта» 36 ачкоў. Наступныя сустрэчы адбудуцца 21 лютага.
Переводчик