Магілёўскі ЦАР увайшоў у лік удзельнікаў Маскоўскага міжнароднага кубка па пляжным футболе, паведамляе пресс–служба Расійскага футбольнага звязу.

На традыцыйным турніры ў «РЖД Арэне» выступяць восем каманд з сямі краін. Гаспадарскі бок прадставяць зборная Расіі і маскоўскі «Лакаматыў», апрача аднаго з наймацнейшых клубаў Беларусі заяўлены бразільскі «Карантыянс», парагвайскі «Спартыва Лукеньё», іранскі «Могхавемат Галсапуш», турэцкі «Аланьяспар» і балгарскі «Бетвам». Летась трафей заваявалі футбалісты «Лакаматыва».

Напярэдадні Сусветная арганізацыя пляжнага футбола (BSWW) апублікавала новы рэйтынг, у які ўвайшлі 479 каманд. У топ–50 патрапілі два беларускія клубы: «Менск» (33–й) і ЦАР (34–й). Таксама ў спіс увайшлі «Шчучын» (178), «Брэст–Волга» (180), мінскае «Дынама» (216), «Юркас–Вітаблспорт» (278), «Меліяратар» з Астраўца (281), «Гроднааблспорт» (284) і ДЮСШ–ЦОР. Рэйтынг узначаліла ізраільская «Фалфала».

БЕЛТА