Наймацнейшага гараджаніна абяруць 28 чэрвеня ў Магілёве
08.06.2026 - 12:28
У Магілёве 28 чэрвеня пяты раз пройдзе конкурс «Самы моцны». Спаборніцтвы – адзін з пунктаў святочнай праграмы Дня горада.
Удзельнікаў чакаюць розныя выпрабаванні: цяга аўтамабіля, кантаванне пакрышкі, іншыя сілавыя выпрабаванні.
Да ўдзелу ў конкурсе асілкаў запрашаюцца ўсе паўналетнія жадаючыя (як мужчыны, так і жанчыны), якія не маюць супрацьпаказанняў па здароўі.
Як паказаў досвед правядзення конкурсу, ён збірае шмат гледачоў і дорыць мора эмоцый. Так, удзельнікі паднімалі бервяно, выконвалі жым вялізнай гантэлі адной рукой і бегалі з чамаданамі, вага якіх складала 40 кілаграмаў у жанчын і 85 у мужчын.
Арганізатары адзначаюць, падобныя відовішчныя мерапрыемствы з'яўляюцца найлепшай прапагандай здаровага ладу жыцця і захаплення фізкультурай.
Переводчик