У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» вызначыліся ўсе прызёры чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.


У другі і заключны дзень нацыянальнага першынства былі разыграны 15 камплектаў узнагарод. Залатыя медалі ў мужчын 21 лютага заваявалі Дзмітрый Савін (800 м), Аляксандр Уласюк (200 м), Віталь Парахонька (60 м з бар'ерамі), Сяргей Карпаў (3000 м) і Максім Несцярэнка (трайны скачок). У эстафеце 4х400 м перамагла каманда Гомельскай вобласці, у гэтым жа відзе праграмы ў дзяўчат першынстваваў квартэт Брэсцкай вобласці.


Асабістыя перамогі сярод жанчын атрымалі Анастасія Дрозд (скачкі ў даўжыню), Крысціна Канцавенка (скачкі з шастом), Ангеліна Равіч (800 м), Карына Салаўёва (200 м), Алена Трус (штурханне ядра), Лізавета Кобелева (60 м з бар'ерамі), Елізаўэта Шабанава (3000 м), якая стала трохразовай чэмпіёнкай краіны 2026 года. Напярэдадні Шабанава была найлепшай на дыстанцыях 1500 м і 3000 м з перашкодамі.

БЕЛТА