З 10 па 12 ліпеня ў Бабруйску пройдуць Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па пляжным валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2010–2011 гадоў нараджэння.

На працягу трох дзён юныя спартсмены будуць змагацца за перамогу, дэманструючы майстэрства, характар ​​і волю да перамогі. Турнір стане адной з галоўных падзей летняга сезона для маладых пляжных валейбалістаў.

Расклад гульняў:

10 ліпеня – пачатак у 13:00;

11 ліпеня – пачатак у 10:00;

12 ліпеня – пачатак у 9:00.

Рэд.