Наймацнейшыя лёгкаатлеты краіны з'ехаліся ў Магілёў. У спартыўным комплексе «Алімпіец» сёння, 24 лютага, стартуе адкрытае першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. У праграме спаборніцтваў: забегі на 60 метраў, на 60 метраў з бар'ерамі, на 400, 800 метраў, тры кіламетры, спартыўная хада, скачкі ў даўжыню і вышыню, скачкі з шастом, штурханне ядра, трохбор'е.

У спаборніцтвах бяруць удзел юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 18 гадоў. Па выніках адкрытага першынства ўладальнікі двух першых месцаў будуць адабраны ў каманду РБ, трэці ўдзельнік вызначыцца рашэннем трэнерскага складу.

Акрамя таго, пераможцы будуць змагацца за права прадставіць зборную краіны на Матчавай сустрэчы, якая пройдзе ў Магілёве ў сакавіку.

СБ