У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» 29–30 жніўня прайшла XV Рэспубліканская спартакіяда «Здароўе» сярод работнікаў СМІ. Больш за 500 журналістаў і супрацоўнікаў медыяў з усёй краіны спаборнічалі ў сіле, спрыце і хуткасці. Каманда Магілёўскай вобласці прыняла актыўны ўдзел і заняла лідзіруючыя пазіцыі ў розных відах спорту.

Маштабная спартыўная падзея аб'яднала 20 каманд — прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, арганізацый сістэмы Міністэрства інфармацыі, а таксама прэс–службаў дзяржаўных органаў. На ўрачыстым адкрыцці першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Перцоў падкрэсліў: спартакіяда даўно выйшла за рамкі звычайнага спаборніцтва, стаўшы святам згуртавання галіны. «Трымаць абарону ў гэтай інфармацыйнай вайне не толькі словам, але і справай», – даваў наказ ён удзельнікам.

Праграма спартакіяды была насычанай і ўключала валейбол, міні–футбол, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос, гіравы спорт, перацягванне каната, а таксама спаборніцтвы па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі для кіраўнікоў каманд.

Каманда Магілёўскай вобласці, у склад якой увайшлі журналісты інфармагенцтва «Магілёўскія ведамасці» і іншых рэгіянальных СМІ, годна праявіла сябе на спартыўных пляцоўках: дзве бронзы — у міні–футболе і перацягванні каната, срэбра — у настольным тэнісе і, што ўдвая прыемна, другое агульнае

Спецнамінацыя ад арганізатараў – «Самая дружная каманда». І гэта, мабыць, галоўная перамога. Таму што ў адзінстве наша сіла. Такая актыўнасць стала традыцыйнай – прадстаўнікі рэгіёну не раз станавіліся прызнарамі рэспубліканскіх спартакіяд сярод розных ведамстваў.

Спартакіяда ў «Стайках» зноў даказала: журналісты Беларусі ўмеюць быць адзінымі не толькі ў інфармацыйнай барацьбе, але і на спартыўных арэнах, падаючы прыклад актыўнага і здаровага ладу жыцця.


 mogilevnews.by