У Бабруйску на базе санаторыя імя Леніна прайшоў розыгрыш Кубка Беларусі па пляжным валейболе 2026 года.

Перамогу сярод мужчын атрымалі гульцы ВК «Мінск» Іван Ярмош і Пётр Бахнар, якія ў фінале з лікам 2:1 па сэтах абгулялі Германа Аляксандрава і Аляксея Камісарэнку (21:17, 19:21, 16:14). Тройку замкнулі Мікіта Канавалаў і Арсеній Котаў. Лідэры айчыннага пляжнага валейбола Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка ўступілі ў чвэрцьфінале.

У жаночым заліку ўладальніцамі трафея сталі Надзея Цішкова і Вікторыя Сакрэтава. Другое месца занялі Лізавета Луконіна і Злата Шыраева, бронзавыя медалі заваявалі Вераніка Гром і Маргарыта Гайшун. Удзел у турніры прынялі валейбалісты з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама прадстаўнікі Расіі.

БЕЛТА