Беларус Яўген Залатой прайшоў другі адборачны раунд на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні 2026 года ў Нідэрландах.

У пятніцу, 28 жніўня, беларус заняў першае месца ў чвэрцьфінале ў мужчынскай адзіночцы. Залатой пераадолеў два кіламетры за 6 мін. 50,43 сек., апярэдзіўшы прадстаўнікоў Расіі, Даніі, Бразіліі, Іспаніі і Ірака. Два дні таму наш спартовец выйграў папярэдні заезд. Яўген з'яўляецца сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў, медалістам чэмпіянату свету і пераможцам чэмпіянату Еўропы.

Паўфінал з удзелам Залатога адбудзецца 29 жніўня, таксама ў суботу выступленні на турніры ў Амстэрдаме пачне беларускі экіпаж у мужчынскай васьмёрцы. Фіналы ў гэтых відах праграмы пройдуць 30 жніўня. Год таму на планетарным форуме па акадэмічным веславанні ў Шанхаі нашы спартсмены заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды.

БЕЛТА