Больш за 20 каманд з Беларусі і Расіі, 13 дысцыплін, два дні спаборніцтваў - у Магілёве завяршыліся традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Фёдаравіча Кулакоўскага, ужо 19-е па ліку.

У спартыўным комплексе «Алімпіец» лепшых вызначалі юніёры і юніёркі 2007-2008 гадоў нараджэння, дзяўчаты і юнакі 2009 года нараджэння і маладзейшыя. У першы дзень яны разыгралі 22 камплекты медалёў у шасці дысцыплінах: бег на 60 метраў, бег на 600 метраў, бег на 60 метраў з бар'ерамі, скачок у даўжыню, скачок у вышыню, кіданне дыска. Знайшлося месца і асабістым рэкордам.

У другі дзень лёгкаатлеты вызначылі наймацнейшых у бегу на 300 і 1000 метраў, а таксама ў кіданні молата і дыска. Уладальнікаў знайшлі 23 камплекты ўзнагарод.

СБ